Перейти к содержимому

Супрацоўнікі аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУ «Мастоўскі РЦК» падзяліліся сваёй творчасцю і цяплом з жыхарамі ДУ «Мастоўскі сацыяльны пансіянат «Принеманье».

Метадыст Галіна Міканава правяла для гасцей займальную экскурсію па выставе «Прыгажосць роднага краю», дзе наведвальнікі змаглі атрымаць асалоду ад прыгажосці габеленаў і карцін, ацаніўшы майстэрства і глыбокую задуму кожнага твора.

Асаблівым момантам сустрэчы стаў майстар-клас па вырабе керамічных падкоў. Пад кіраўніцтвам майстра Кацярыны Вавілінай ўсе ўдзельнікі змаглі сваімі рукамі стварыць унікальныя вырабы з гліны, пагрузіўшыся ў атмасферу творчасці і натхнення.