Перейти к содержимому

Родныя краявіды на палотнах

Сёння ў аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамёстваў адбылося адкрыццё персанальнай выставы таленавітага мастака Тамары Якаўлеўны Стэцэнка пад назвай «Прыгажосць роднага краю».

Кожная праца аўтара напоўнена шчырай любоўю да роднай зямлі, глыбокім пачуццём гармоніі і святла. Выстава дазваляе закахацца ў знаёмыя пейзажы і адчуць непаўторны каларыт беларускай прыроды.

Запрашаем усіх аматараў мастацтва далучыцца да гэтай прыгажосці.

Выстава будзе працаваць да 27 верасня, не прапусціце!