Перейти к содержимому

Разам мы захоўваем гісторыю!

Работнікі Азёркаўскага цэнтра вольнага часу і культуры вырашылі зазірнуць у глыбокую мінуўшчыну і паказаць старадаўні беларускі абрад “Вясельны каравай”.

Нашы супрацоўніцы пераўвасобіліся ў сапраўдных каравайніц — бо па традыцыі пячы вясельны хлеб дазвалялася толькі замужнім жанчынам, якія шчаслівыя ў шлюбе і маюць дзяцей. Лічылася, што менавіта яны могуць “запраграмаваць” будучае жыццё маладых на лад і згоду.

Калі цеста было ўжо замешана, дзежу з цестам кідалі ўгару — на шчасце, каб каравай рос высокім і багатым, затым майстрыхі-каравайніцы браліся за яго ўпрыгожванне, а неўзабаве з’яўляліся і сваты з падарункамі і гаворкамі пра будучае вяселле.

Падчас абраду гучалі аўтэнтычныя абрадавыя песні, якія суправаджалі кожны этап: ад замесу цеста да ўпрыгожвання гатовага каравая.

Гэта быў сапраўдны творчы працэс, напоўнены цяплом і душэўнасцю.