Перейти к содержимому

Святкаванне, якое сагравае сэрцы

Калі вера і традыцыі сустракаюцца са шчырымі сэрцамі — нараджаецца сапраўдны святочны дзень. Менавіта такім ён выдаўся ў аграгарадку Пацэвічы на свята Святой Ганны.

Мясцовыя жыхары і госці сабраліся разам, каб адзначыць традыцыйнае брэндавае свята, прысвечанае захавальніцы сямейнага ачага — Святой Ганне.

Пачатак быў узнёслым і светлым. Урачыстасць пачалася з божай літургіі ў храме Раства Прасвятой Багародзіцы. Вернікі памаліліся аб міры, здароўі і росквіце кожнага дому. Пасля набажэнства адбыўся хрэсны ход, які аб’яднаў усіх прысутных у агульнай радасці і глыбокай веры.

Яркі канцэрт падарыў гледачам незабыўныя эмоцыі і шмат прыгожых песень. Творчыя калектывы стараліся ад душы, даруючы гледачам цеплыню і сапраўды святочны, узнёслы настрой.

Вясёлыя забавы, прыгожыя тэатралізаваныя пастаноўкі і шчырыя апладысменты зрабілі гэты дзень сапраўды незабыўным.

Свята прынесла душэўнае цяпло і дабрабыт у кожную хату!