Сёння Гудзевічы ператварыліся ў цэнтр прыцягнення майстроў, музыкантаў і тых, хто шукае свае карані. Тут прайшло брэндавае мерапрыемства “Гудзевіцкі тэкстыльны фэст”.
Сапраўдным упрыгожваннем свята стала дэманстрацыя аўтэнтычнага адзення нашых продкаў. Госці з захапленнем разглядалі знакаміты «мастоўскі лад», дзе кожны ўзор і кожная нітка захоўваюць векавую гісторыю.
Кожны жадаючы мог сесці за старадаўнія кросны. Пад кіраўніцтвам вопытных майстроў удзельнікі асвойвалі элементы славутага падвойнага ткацтва.
Энергія народнага танца закруціла ўсіх ад малога да вялікага! Госці фэсту з азартам вучыліся традыцыйным бытавым танцам, якія раней танчылі нашы дзядулі і бабулі.
Са сцэны гучалі душэўныя спевы і музыка ў выкананні лепшых калектываў аматарскай творчасці. Песні дарылі ўтульнасць, прымушалі сэрцы біцца ў адзін такт.
Фэст паказаў, што беларускія традыцыі развіваюцца і аб’ядноўваюць пакаленні.




