Перейти к содержимому

Час для радасці і шчырасці

Ёсць святы, якія не пакажуць па тэлевізару, але ад іх па-сапраўднаму цяплее на душы. Менавіта такое душэўнае свята адбылося ў аграгарадку Масты Правыя – сямейны фестываль “Масты яднаюць берагі і лёсы”.

Падчас свята было ўшанаванне шматдзетных сем’яў, лёсы якіх злучыў мост праз раку Нёман.

Ансамбль “Уладары» з Ваўкавыску проста запаліў публіку — ўсе пусціліся ў скокі. Артысты выдалі такі канцэрт, што гледачы танчылі  і падпявалі. Публіка была ў поўным захапленні.

Прыгожыя песні для вяскоўцаў прагучалі таксама ў выкананні работнікаў культуры, а менавіта з Мастоў Правых, Гудзевіч, Курылавіч, Харціцы і Мікелеўшчыны.

Было вельмі горача! І не толькі ад сонца. А ад танцаў і песень, шчырых сэрцаў і душэўнага цяпла жыхароў вёскі! Сямейны фестываль адбыўся вельмі душэўным і музычным!