Перейти к содержимому

Ногі ў скокі, сэрца ў песню!

Вы лічыце, што кадрыля — гэта для бабуль на лавачцы? А вось і не!

Сёння на інтэрактыўнай пляцоўцы па навучанні пабытовым танцам » Ногі ў скокі, сэрца ў песню!» зламалі ўсе стэрэатыпы.

Нашы дзяўчынкі і хлопцы з дзіцячага фальклорнага гурта «Крынічка” філіяла “Азёркаўскі цэнтр вольнага часу і культуры” даказалі, што народныя танцы — гэта пра вайб, пра кантакт і пра чысты кайф. Ніякай сумнай «раз-два-тры».

Рытм Котчынскай кадрылі быў такі, што абцасы дыміліся. Адарваць погляд ад танца было проста немагчыма: ногі самі ішлі ў скокі.

Аказваецца, у кадрылі столькі драйву, што любы сучасны танец адпачывае. Гэта жывы агонь, а не музейны экспанат! Малайцы!