Пасля пазнавальнай экскурсіі па гораду ўдзельнікаў школы-вучобы чакалі цікавыя майстар-класы па спіральнаму пляценню з травы ад мастоўскіх майстроў Вольгі Вайтовіч і Ірыны Славуты, а майстар-клас па спіральнаму пляценню з саломы правяла Вольга Міхаленка.
Удзельнікі вучыліся не проста скручваць сцябліны, яны асвойвалі філасофію спіралі — сімвала росту, бясконцасці жыцця і сувязі з зямлёй. Звычайная трава ў руках майстроў ператваралася ў падстаўкі пад гарачае, экалагічныя хлебніцы і цукерніцы.
Калі майстар-класы скончыліся, усе стаялі і з гонарам глядзелі на вырабы, зробленыя сваімі рукамі. А ў вачах было здзіўленне і гонар: «няўжо гэта я зрабіў?!».
Удзельнікі павезлі з сабой не толькі гатовыя вырабы, але і часцінку сапраўднай гісторыі, якую можна не толькі памацаць, але і зрабіць сваімі рукамі.


