Перейти к содержимому

Вяртанне да вытокаў

Сёння ў аг. Дзітва адбыўся абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму»

Танцавальныя пары з самых розных куткоў вобласці прадэманстравалі дасканалыя веды аўтэнтычнага танцавальнага фальклору.

У фестывалі прынялі ўдзел танцавальныя пары Кірыл Москаль і Арына Радзінская, Ілля Аскірка і Эліна Кадыргулава (ўзроставая катэгорыя 11-17 год), якія прадстаўлялі Мастоўскі раён.

Асобнае месца было адведзена папулярызацыі традыцый гродзенскіх кадрыляў, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Дзяўчаты і юнакі фальклорнага гурта “Крынічка” з філіяла “Азёркаўскі цэнтр вольнага часу і адпачынку” прадэманстравалі “Котчынскую кадрылю”.

Многія народныя побытавыя танцы даўно забытыя. Але такія вось мерапрыемствы даюць новы віток для іх жыцця.