Перейти к содержимому

Майстры аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў  Мастоўскага раённага цэнтра культуры прымаюць удзел у абласным форуме майстроў народнай творчасці “Яднаемся рамёствамі”, які на працягу двух дзён праходзіць ў Ваўкавыску.

Таленавітыя майстры з усёй вобласці сабраліся разам, каб даказаць: народнае мастацтва жыве, дыхае і натхняе.

На форуме мастоўскія майстры прыехалі не толькі паказаць свае цудоўныя вырабы, яны прыехалі, каб перадаць культурны код нацыі маладому пакаленню.