У выставачнай зале аддзела раместваў і традыцыйнай культуры Слонімскага раеннага цэнтра культуры адбылося ўрачыстае адкрыцце выставы «Магія травы, саломы і выцінанкі».
Экспазіцыя знаеміць гледачоў з творчымі працамі таленавітых майстроў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Мастоўскага раённага цэнтра культуры. Свае лепшыя працы прэзентавалі майстры Мастоўшчыны: Алена Садаўнічая, Вольга Вайтовіч, Вольга Міхаленка, а таксама Галіна Міканава.
На выставе прадстаўлены вырабы, выкананыя ў тэхніках: «пісанка», выцінанка, традыцыйная лялька, травапляценне і саломапляценне.
Наведвальнікі змаглі не толькі палюбавацца вырабамі з саломапляцення, спіральнага травапляцення, лозапляцення, выцінанкі і пісанкі, але і асабіста пагутарыць з майстрамі, даведацца пра асаблівасці і сакрэты рамёстваў.
Падчас адкрыцця выставы прайшлі майстар-класы, дзе кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў роспісе велікодных пісанак і спіральным пляценні з травы.

