У Мінску праходзіць адкрытая выстаўка дэкаратыўна-прыкладного мастацтва «Велікодныя матывы».
На выстаўцы ўпершыню прадставілі калекцыю пісанак з усёй Беларусі. Майстры з Гродзенскай вобласці таксама прымаюць удзел, сярод якіх і загадчыца аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Алена Мікалаеўна Садаўнічая.
У рамках адкрыцця выстаўкі адбылася прэзентацыя кнігі “Беларуская пісанка і яе свет: майстры і традыцыі”.
Прыемна, што на старонках кнігі распавядаюць пра творчасць Алены Мікалаеўны, яе тэхніку стварэння велікодных яек.
Такія мерапрыемствы натхняюць на новыя ідэі і дапамагаюць захаваць для будучых пакаленняў каштоўнае культурнае багацце беларускага народа.


