У Мастоўскім раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства “Красуй, Мастоўшчына!”, якое сабрала прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна, працоўную эліту нашага Мастоўскага краю, яго гонар і галоўнае багацце.
Музычным падарункам на свята стала выступленне лепшых выканаўцаў, ансамбляў і танцавальных калектываў Мастоўшчыны.
Яркія выступленні артыстаў стварылі святочную і душэўную атмасферу на святочным мерапрыемстве!




