Перейти к содержимому

Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Мастоўскага раённага цэнтра культуры актыўна падтрымлівае тыдзень, прысвечаны беларускай жанчыне “Беларуская жанчына — крыніца сілы і натхнення”.

5 сакавіка ў межах гэтай цудоўнай акцыі адбыўся майстар-клас па вырабу кветак для каханых у тэхніках выцінанкі і папяровай пластыкі.

Пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела Алены Мікалаеўны Садаўнічай удзельнікі з вялікім задавальненнем стваралі яркія і вясновыя кветкі, якія сімвалізуюць вясну і жаночую прыгажосць.

Кожны ўдзельнік змог забраць з сабой не толькі прыгожы букет папяровых кветак, але і часцінку святочнага настрою, створанага сумеснымі намаганнямі.

Гэтае мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю не толькі асвоіць новыя навыкі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, але і правесці час у цёплай, творчай атмасферы, абменьваючыся станоўчымі эмоцыямі і натхненнем.