Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУ “Мастоўскі РЦК” актыўна далучыўся да тыдня беларускай жанчыны “Беларуская жанчына — крыніца сілы і натхнення”.
Трэцяга сакавіка адбылася сустрэча, якая сабрала жанчын, зацікаўленых у народным мастацтве і традыцыях.
Асаблівым момантам мерапрыемства стаў майстар-клас па стварэнні лялькі-мотанкі “Дабрабытніца”.
Пад кіраўніцтвам майстра Фядзюк Ірыны Вячаславаўны ўдзельнікі вучыліся вырабляць лялькі-мотанкі ўручную, без выкарыстання іголкі і нітак, выкарыстоўваючы толькі скручванне і перапляценне нітак і кавалачкаў тканін.
Гэтая сустрэча стала яркім прыкладам таго, як народнае мастацтва можа натхняць, аб’ядноўваць і напаўняць жыццё новым сэнсам. Дзякуй усім, хто далучыўся да тыдня беларускай жанчыны!

