Ручнік для беларусаў — гэта не проста прадмет побыту, а сапраўдны сімвал культуры, традыцый і духоўнасці.
У Мастоўскім раёне асаблівую вядомасць маюць белыя тканыя ручнікі, вырабленыя з натуральных матэрыялаў — бавоўны і лёну. Яны вылучаюцца сваёй якасцю і ўнікальным арнаментам, якія вышываюцца крыжыкам у традыцыйных чырвона-чорных колерах.
У аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУ “Мастоўскі РЦК” працуе майстар па вышыўцы Фядзюк Ірына Вячаславаўна, якая з любоўю і майстэрствам стварае ўнікальныя ручнікі.
Сёння ручнікі Мастоўшчыны працягваюць займаць важнае месца ў жыцці мясцовых жыхароў. Іх выкарыстоўваюць на святочных мерапрыемствах, асабліва ў вясельных абрадах і пры сустрэчы дарагіх гасцей, дзе ручнік выступае як знак павагі і гасціннасці.
