У аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамёстваў адбылося адкрыццё выставы «Зимний АРТ без преград», на якой прадстаўлены работы майстроў аддзела і іх вучняў, а таксама аматарскага аб’яднання па інтарэсах “Майстры-чараўнікі”.
На адкрыцці выставы з пажаданнямі поспехаў выступілі дырэктар Мастоўскага РЦК А. М. Купрыян і загадчыца аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў А. М. Садаўнічая.
Нашы майстры разам з дзецьмі і дарослымі правялі майстар-класы па саломапляценні «Калядны анёлачак», травапляценні «Зімовы снягір» і выцінанцы «Анёл».
Усе ўдзельнікі атрымалі добры настрой і шмат эмоцый.
А паглядзець вырабы майстроў можна да 31 студзеня. Запрашаем!


