Супрацоўнікі філіялаў «Пацэвіцкі цэнтр вольнага часу і культуры» і «Рагозніцкі цэнтр вольнага часу і культуры» з віншавальнай паштоўкай наведалі жыхароў аддаленых вёсак.
Работнікі культуры павіншавалі ўсіх са святамі, пажадалі здароўя, цеплыні, дабрабыту і міру. У кожнай хаце іх сустракалі радасна і з задавальненнем прымалі віншаванні і музычныя падарункі.
Лепшы падарунак для сталага чалавека — гэта наша ўвага. Жыхары былі вельмі рады таму, што пра іх не забыліся.
