Калейдаскоп талентаў нашых мастакоў і майстроў яскрава ззяе і пераліваецца на небасхіле народнай культуры. Традыцыйнымі і сучаснымі народнымі рамёствамі ў вобласці займаюцца сотні ўмельцаў, а ўжо 39 (!) з іх удастоены статусу народнага майстра.
Рашэнне было прынята 23 снежня, на пасяджэнні экспертнай камісіі па народных мастацкiх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
🌟Мікалай ЯРАЦ (разьба па дрэве), г.Масты
🌟Андрэй ЦЮМЕНЕЎ (кавальства), г. Гродна
🌟Анжэла ЛАДЫШ (ткацтва), аг. Пагародна Воранаўскага раёна
🌟Дар’я ШАФАК (выцінанка), г.Ліда
🌟Ніна КЕНЬКО (ткацтва), г. Смаргонь
🌟Ірына ФУНТ (саломапляценне), г. Свіслач
🌟Ірына СМІРНОВА (саломапляценне), г. Іўе
ВІНШУЕМ І ГАНАРЫМСЯ самым каштоўным скарбам вобласці – нашымі таленавітымі землякамi, апантанымі творчасцю і натхнёнымі любоўю да роднага краю
