Перейти к содержимому

Танцавалі кадрылю на Мастоўшчыне

У Вялікіх Азёрках прайшло свята фальклора «Па сцежках спадчыны». «Котчынская кадрыля» уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як узор нематэрыяльнай культуры.

На мерапрыемстве была адкрыта нядзеля традыцыйнай культуры на Мастоўшчыне.

Вялікае задавальненне і ўзнёслы настрой прынесла гасцям “Котчынская кадрыля”.  Гэты дынамічны і жартаўлівы танец выконваецца на Мастоўшчыне не адно дзесяцігоддзе.

Свае музычныя нумары таксама падарылі гледачам творчыя калектывы з Навагрудка, Шчучына, Зэльвы, а таксама з Мінска.

Прайшоў майстар-класс па кадрылям “Танцуй, як нашы продкі”, выстава работ аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Мастоўскага РЦК.

Падчас фальклорнага свята адчувалася, што дарослыя з маленства прывіваюць сваім выхаванцам любоў і пашану да роднага краю, фарміруюць цікавасць да гісторыі.