Перейти к содержимому

Ад пражы да ткацтва

Упершыню ў Гудзевічах прайшоў Гудзевіцкі тэкстыльны фэст.

Прысутныя на свяце змаглі палюбавацца дыванамі і дарожкамі, вытканымі ў тэхніцы падвойнага ткацтва, а таксама атрымалі майстар-клас «з рук у рукі» ад майстра Белакоз Веры Ігнацьеўны.

На выставе народных промыслаў і рамёстваў «Прыгажосць тканая і вышываная» усе любаваліся традыцыйнымі вырабамі ткацтва майстроў Мастоўскага раёна і палатном «Квецень Панямоння». Яно выканана з 17 міні-габеленаў, па колькасці раёнаў нашай вобласці.

У рамках свята працавала традыцыйная летняя школа па ткацтве “Майстэрня падвойнага ткацтва».

Яркім момантам фестывалю стала дэфіле-дэманстрацыя мужчынскага і жаночага традыцыйнага касцюма Гродзеншчыны, а таксама выступленні фальклорных калектываў Гродзеншчыны.

Свята ткацтва – гэта дэманстрацыя і папулярызацыя рэдкага ўнікальнага рамяства!