Перейти к содержимому

З цяплом і падзякай

1 кастрычніка адзначаецца Дзень пажылых людзей. У філіялах ДУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры» прайшла чарада святочных мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму цёпламу святу.

🍁 🎶Для гасцей былі арганізаваны святочныя канцэртныя праграмы і тэматычныя вечары адпачынку. Са сцэны гучалі шчырыя словы падзякі, пранікнёныя вершы і любімыя ўсімі песні.

🍁 🍂Творчыя калектывы і салісты падарылі гледачам шмат станоўчых эмоцый і добрага настрою.