Жнівеньскія выхадныя ў аграгарадку Харціца сталі сапраўднай кулінарнай феерыяй — тут зноў гучалі песні і панаваў духмяны водар традыцыйных беларускіх страваў.
Свята «Харціцкія прысмакі» сабрала гаспадароў і гасцей, каб разам адзначыць шчодры жнівень. Арганізатары пастараліся на славу: паветра было напоенае пахамі свежых пірагоў, румяных бліноў, мяса на вуглях, традыцыйных каўбасак і знакамітай ухі.
Але якое ж народнае гулянне без забаў! Гасцей чакалі канцэрты мясцовых калектываў, гульнёвыя праграмы і заліхвацкія танцы. Свята атрымалася сапраўды смачным і шчырым.


