Народны ансамбль народнай песні “Ярыца” павіншаваў перадавікоў у полі на хлебнай ніве КСУП “Імя Адама Міцкевіча». Ушаноўваць перадавікоў уборачнай кампаніі прыехала кіраўніцтва Мастоўскага раёна.
Артысты выканалі свае лепшыя душэўныя кампазіцыі, якія праслаўляюць нялёгкую працу хлебаробаў. Музычнае віншаванне падарыла камбайнерам і вадзіцелям зарад бадзёрасці і выдатнага настрою для новых працоўных перамог.