Перейти к содержимому

Светлыя традыцыі

У аграгарадку Глядавічы адбылося брэндавае мерапрыемства «КОД спадчыны”.

💥Для жыхароў аграгарадка і гасцей свята была падрыхтавана цікавая праграма “Скарбы спадчыны” са сваімі адметнасцямі.

💥На свяце прайшла вельмi захапляльная гульнёва-танцавальная праграма «Гулянкі-забаўлянкі», на якой моладзь вучылі танцаваць старадаўнія танцы. I гэта ўдалося на славу!

💥Усе жадаючыя любаваліся вырабамі з бісера, мяшкавіны, а асабліва спадабалася выстава “Код спадчыны”, на якой падрабязна былі прадстаўлены сімвалы галоўных святаў.

💥Творчыя выступленні артыстаў са Струбніцы прыемна парадавалі мясцовых жыхароў і гасцей свята, якое прайшло ў цудоўнай атмасферы!