Перейти к содержимому

Свята, поўнае пашаны

У філіяле “Струбніцкі ЦВЧіК” прайшоў Струбніцкі фэст “Свята, поўнае пашаны”

Сюды штогод прыязджае мноства паломнікаў на ўрачыстае набажэнства ў гонар аднаго з самых шанаваных святых — Святога Антонія. У гэты дзень ладзіцца вялікае свята з хрэсным ходам. І гэты год не стаў выключэннем.

Свята працягнулася канцэртна-забаўляльнай праграмай “Шчодрая талантамі родная старонка”, у рамках якой прайшлі выступленні калектываў аматарскай творчасці Мастоўскага раёна.

Мясцовыя жыхары і госці свята змаглі палюбавацца выставай “Майстэрства рук – душа народа”.

Варта адзначыць, што менавіта праз далучэнне да народных вытокаў выхоўваюцца беражлівыя адносіны да культуры, павага да самабытных традыцый на сяле.