Сёння на тэрыторыі рэспубліканскага заказніка ўрачыста адкрыў свае дзверы новы візіт-цэнтр — новы прастор для падарожнікаў, турыстаў, аматараў водных маршрутаў і экалагічнага адпачынку!
Ліпічанская пушча – гэта не проста кропка на карце. Гэта жывая, дыхаючая душа нашай зямлі. І гэтая зямля прымае нас, работнікаў культуры, як даўно чаканых сяброў.
Салісты Мастоўскага раённага цэнтра культуры падарылі прысутным цудоўны канцэрт. Кожная нота, кожны гук адбіваліся ў цішыні лесу, ствараючы ўнікальную атмасферу.
Песні гучалі асабліва кранальна, нібы самі дрэвы прыслухоўваліся да мелодый. Артысты спявалі пра любоў, сяброўства і прыроду, і кожны адчуваў сувязь з навакольным светам.
