Сёння ў г. Гродна адбываецца абласны фестываль традыцыйных культур «Скарбы Гродзеншчыны», у якім прыняў удзел клуб пажылых людзей «Другое дыханне» філіяла “Мілявіцкі цэнтр вольнага часу і культуры”.
Жанчыны парадавалі гасцей старажытнай фальклорнай песняй. З першых нот мы пагрузіліся ва ўспаміны, не проста ўспомнілі, а адчулі подых таго часу. Кожная нота была машынай часу. У гэтай песні засталася іх маладосць, іх шчасце, і пакуль яны спяваюць – мінулае жыве.
👏ВІНШУЕМ І ГАНАРЫМСЯ самым каштоўным скарбам вобласці – нашымі таленавітымі землякамi, апантанымі творчасцю і натхнёнымі любоўю да роднага краю.