Перейти к содержимому

«Грай, музыка, прыпякай!»

Ніводнае вяселле не абыходзілася без вясковых музыкантаў. А ўзровень сямейнага свята ацэньвалі не па тым, наколькі багаты быў стол ці падарункі маладым, а па тым, якія музыканты іграюць на вяселлі.

 

Баяніст і найгрыш вясельны ведае асаблівы, сумны, каб маці нявесты слязу пусціла. Ён і пад скокі дасць «Барыню» так, што стары дзед абцас праб’е.

 

Упершыню на свяце “Скарбы Гродзеншчыны”  26 музыкантаў сабраліся разам: баяністаў і гарманістаў з усёй вобласці! Сярод іх і баяніст Мастоўскага раённага цэнтра культуры — Шаміль Тайраў! І гэта было проста неверагодна!

 

Баяністы, заваражыўшы публіку сваімі мелодыямі, паднялі ўсім настрой, падарыўшы сапраўдную радасць і асалоду для душы.

У лічбавы век ды пад фанаграму не народзіцца тая песня, ад якой у грудзях гарыць. А вось калі расцягне баян свае футра ды заспявае па-жывому — тут у скокі самі ногі просяцца.