Перейти к содержимому

Вяселле па беларускім канонам

Сёння работнікі культуры Мастоўскага раёна  прымаюць ўдзел у абласным фестывалі традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны», а менавіта ў абласным праекце “Вяселле па беларускім канонам”

 

У гэты раз у культработнікаў была асаблівая місія — стаць «сватамі» і «сябрукамі». Яны не проста вялі цырымонію, яны пражывалі яе. З гумарам, з прыпеўкамі, з тымі самымі дыялектнымі слоўцамі, якія ведалі яшчэ іх бабулі.

 

Як гэта было прыгожа! Уявіце: нявеста — нібы белая галубка, з ільняным ручніком, з вянком з палявых траў і баязлівым позіркам з-пад фаты… Работнікі культуры дапамаглі ўзнавіць кожную дэталь: ад вышыўкі на кашулі да абраду «пакрывання» маладой.

 

Госці ўбачылі, якім паэтычным было старажытнае сватаўство. Сваты (работнікі культуры) распавядалі складанымі прыказкамі, гандляваліся за касу нявесты і абавязкова бралі блаславенне ў хлеба-солі.

 

Аказалася, што сапраўдная магія нараджаецца тады,  калі работнікі культуры гараць сваёй справай і ператвараюць традыцыйны абрад у спектакль, ад якога шчыпле вочы і спявае душа.