У рамках тыдня традыцыйнай культуры адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Зямля маіх продкаў, цябе апякаю», прысвечанай багаццю беларускага побыту і майстэрства.
Госці мерапрыемства мелі магчымасць убачыць вырабы, якімі карысталіся нашы продкі ў паўсядзённым жыцці, а таксама сучасныя творы майстроў, выкананыя ў розных традыцыйных тэхніках: спіральнае травапляценне, саломапляценне, ганчарства і лялькі-абярэгі.
Асаблівым момантам стаў майстар-клас па вырабу лялькі-абярэгу «Дабрабытніца». Удзельнікі мелі магчымасць не толькі даведацца пра значэнне гэтай лялькі, але і сваімі рукамі стварыць сімвал дабрабыту і шчасця.
Выстава «Зямля маіх продкаў, цябе апякаю» – гэта не проста экспазіцыя, а сапраўднае падарожжа ў свет беларускай культуры, якое натхняе, вучыць і аб’ядноўвае пакаленні. Запрашаем усіх наведаць гэтую цудоўную выставу, якая будзе дзейнічаць да 31 ліпеня
