Перейти к содержимому

Сёння ў аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУ «Мастоўскі РЦК» панавала творчая атмасфера.

Майстры правялі для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Масты» пазнавальны майстар-клас, прысвечаны старажытнаму рамяству вырабу лялек-мотанак у рамках Тыдня традыцыйнай культуры.

Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй абярэгаў і даведаліся, што ў мінулым майстрыхі выкарыстоўвалі самыя простыя матэрыялы. Аднак самым папулярным матэрыялам для стварэння матанак была тканіна. Унікальнасць гэтых лялек заключаецца ў тым, што іх не шылі іголкай, а скручвалі і абмотвалі ніткамі, што і дало ім назву.

Натхнёныя новымі ведамі, школьнікі разам з вопытнымі майстрамі прыступілі да вырабу ўласнай лялькі-мотанкі пад назвай «Дабрабытніца». У кожнага атрымаўся абярэг, які сімвалізуе дабрабыт і дастатак, які будзе захоўваць цяпло і добрыя пажаданні сваім стваральнікам.