Перейти к содержимому

Сёння Вольга Уладзіміраўна Міхаленка правяла захапляльны майстар-клас для вучняў Правамастоўскай сярэдняй школы імя Станіслава Іванавіча Балтрукевіча.

Вольга Уладзіміраўна не толькі падзялілася сваім багатым вопытам, але і расказала юным майстрам аб важнасці кожнага этапу работы.

Дзеці даведаліся аб карпатлівым працэсе нарыхтоўкі і падрыхтоўкі саломы, аб тым, як гэты прыродны матэрыял стагоддзямі служыў чалавеку, і як ён знаходзіць сваё адлюстраванне ў народных рамёствах.

З энтузіязмам і цікавасцю рабяты ўзяліся за справу. Пад кіраўніцтвам майстра вучні сваімі рукамі стварылі сваю ўласную птушку-шчасця — сапраўдны абярэг, які, несумненна, прынясе ў іх дамы і сем’і цяпло, утульнасць і дабрабыт.