Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Мастоўскага РЦК прыняў удзел у праекце «Кожная пятніца – роднае, сваё», арганізаваўшы 24 красавіка асаблівае мерапрыемства.
Гасцямі сталі актыўныя ўдзельнікі Мастоўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, а таксама навучэнцы гімназіі №1 імя Данілы Іванавіча Валковіча г. Масты.
Майстры правялі для ўдзельнікаў серыю займальных майстар-класаў.
Госці з энтузіязмам узяліся за справу, ствараючы сваімі рукамі падстаўкі пад гарачае з травы, падвескі-абярэгі «саламяны бусел» і выцінанкі «Дрэва Жыцця».
Кожны ўдзельнік забраў з сабой не толькі ўнікальны сувенір, але і зарад натхнення, радасць творчасці і гонар за нашу культурную спадчыну.


