Перейти к содержимому

Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня

У г. Гродна прайшло рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”.

Майстры аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў прадэманстравалі майстар-клас па вырабу велікодных вербачак.

У рамках свята прайшло ўручэнне пасведчання Народнага майстра. Яго ўручылі мастоўскаму майстру разьбы па дрэве Мікалаю Ярцу.

Дыпломам III ступені ў намінацыі “Лепшая калекцыя велікодных кошыкаў” ўзнагароджана майстар народных мастацкіх рамёстваў Вольга Вайтовіч.

Дыпломам узнагароджаны Мастоўскі РЦК за лепшае раскрыццё тэмы “День Победы в моей семье” у абласным конкурсе праектаў патрыятычнай тэматыкі сярод раённых цэнтраў культуры.

У намінацыі “Лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі” абласнога марафона-конкурсу па нестацыянарным абслугоўванні насельніцтва III месца заняў сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва за патрыятычны праект “Память, что живёт в сердцах и песнях. Дорогами Мостовщины”.

Віншуем пераможцаў!