Перейти к содержимому

У Гродне адбылася абласная выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва » Велікодны падарунак», у якой прыняла ўдзел загадчыца аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Алена Мікалаеўна Садаўнічая.

Яна правяла ўнікальны майстар-клас па пісанцы, падзяліўшыся сакрэтамі гэтага старажытнага беларускага мастацтва.

Удзельнікі змаглі не толькі пазнаёміцца з тэхнікай стварэння велікодных яек, але і паспрабаваць свае сілы пад кіраўніцтвам вопытнага майстра🔥👍🔥

Такія сустрэчы спрыяюць абмену вопытам, натхняюць на новыя ідэі і дапамагаюць захаваць для будучых пакаленняў каштоўнае культурнае багацце беларускага народа.