Перейти к содержимому

Мы – грамадзяне Беларусі

У Мастоўскім раённым цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт “Мы – грамадзяне Беларусі!”, прымеркаваны аднаму з галоўных дзяржаўных святаў – Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Сёння, па традыцыі, юныя мастаўчане атрымалі галоўны дакумент свайго жыцця – пашпарт – ад старшыні Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў Валерыя Табала, пракурора Мастоўскага раёна Ігара Якімовіча, а таксама ад першага сакратара райкама БРСМ Кацярыны Выдрыч. Разам з пашпартам юнакі і дзяўчаты атрымалі ў падарунак Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Затым адбыўся святочны канцэрт. Музычныя нумары прысутным адрасавали артысты Мастоўшчыны.