ВАС ЧАКАЕ:
12.00 — Святая імша ў касцёле Святой Троіцы, вёска Плябанаўцы;
Сцэнічная пляцоўка філіял “Струбніцкі ЦВЧіК”
16.00 — 16.20 шэсце і святочнае адкрыццё свята з удзелам калектываў аматарскай творчасці Мастоўскага раёна;
16.20-17.00 канцэртна-забаўляльная праграма “Свята, поўнае пашаны” калектыву аматарскай творчасці філіяла “Струбніцкі ЦВЧіК”;
17.00-18.00 канцэртная праграма “Беларусь — мая калыска”, філіял “Гудзевіцкі ЦВЧіК”;
18.00-18.30 канцэртная праграма “Песні роднага краю”, філіял “Пацэвічскі ЦВЧіК”.
Падчас свята будуць працаваць:
— тэматычная выстава «Рушнікі – жыцця аснова», філіял “Струбніцкі ЦВЧіК”,
— выстава па травапляценню, майстар-клас па пляценню «Дары роднага краю», Мастоўскі аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў;
— гандлёвыя рады.
Чакаем вас на самым самабытным свяце Мастоўшчыны!
