Сёння ў аг. Дзітва адбыўся фестываль-свята «Танцуем па-даўнейшаму».
Танцавальныя пары з самых розных куткоў вобласці прадэманстравалі дасканалыя веды аўтэнтычнага танцавальнага фальклору.
У фестывалі таксама прынялі ўдзел Валянціна Журневіч і Станіслаў Рагацэвіч з філіяла “Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і адпачынку”.
Многія народныя побытавыя танцы даўно забытыя. Але такія вось мерапрыемствы даюць новы віток для іх жыцця.

