Перейти к содержимому

Масты яднаюць берагі і лёсы

У аграрадку  Масты Правыя адбылося брэндавае мерапрыемства — сямейны фестываль “Масты яднаюць берагі і лёсы”!

У праграме мерапрыемства было мноства разнастайных актыўнасцяў для дарослых і дзяцей: квэст для ўсёй сям’і, арганізавана стварэнне сямейнага дрэва, ушанаванне шматдзетных сем’яў.

Падчас свята прайшло віншаванне дзяцей-імяніннікаў, маладых і ўсіх, хто носіць імя або імя па бацьку «Іван» і «Іванавіч/Іванаўна», бо само свята праходзіць напярэдадні імянін Святога Яна Хрысціцеля.

Акрамя гэтага, ва ўсіх дапытлівых была магчымасць пабываць на незвычайнай экскурсіі па ціхіх вулачках аграгарадка верхам на кані.

А аматары матацыклаў мелі ўнікальную магчымасць пакатацца з байкерам.

Сямейны фестываль прызначаны захоўваць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці беларусаў, прапагандаваць прэстыж і ролю сям’і ў грамадстве.