Перейти к содержимому

Свята, поўнае пашаны

У філіяле “Струбніцкі ЦВЧіК” прайшоў Струбніцкі фэст “Свята, поўнае пашаны”.


Сюды штогод прыязджае мноства паломнікаў на ўрачыстае набажэнства ў гонар аднаго з самых шанаваных святых — Святога Антонія. У гэты дзень ладзіцца вялікае свята з хрэсным ходам. І гэты год не стаў выключэннем.


Свята «Струбніцкі фэст»  працягнулася тэатралізаванай праграмай “Традыцыі нашых продкаў”, у рамках якой прайшлі выступленні калектываў  аматарскай творчасці Мастоўскага раёна, а таксама прайшло ўшанаванне шматдзетных сем’яў і лепшых працаўнікоў вёскі.


Мясцовыя жыхары і госці свята змаглі палюбавацца абразамі ручной работы Клаўдзіі Грыб і Міхаіла Какорына. Адразу відаць, што ўсе абразы зроблены з любоўю і добрымі намерамі.


Варта адзначыць, што менавіта праз далучэнне да народных вытокаў выхоўваюцца беражлівыя адносіны да культуры, павага да самабытных традыцый на сяле.